Флігель, у якім пражыў апошнія дні Тадэвуш Рэйтан / Skrzydło, gdzie mieszkał ostatnie dni Tadeusz Reitan / Outhouse in which lived for the last days of Tadeusz Reitan

Selected for Google Maps and Google Earth

Імёны Свабоды

Тадэвуш Рэйтан

Уладзімер Арлоў, Менск

Галоўныя рысы яго характару — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў. Ужо тады яны, гэтыя рысы, няраз рабіліся прычынаю сьмешных, трагікамічных, а часам і драматычных падзеяў і ўчынкаў. Калі, да прыкладу, шкаляры, падзяліўшыся на “ліцьвінаў” ды “маскалёў”, гулялі ў вайну, і Тадэвушу выпадала быць “ліцьвінам”, ён заўсёды апынаўся ў ліку пераможцаў. Затое, калі ў выніку лёсаваньня мусіў ваяваць на баку “маскалёў”, мог саступіць нават найслабейшаму суперніку-“ліцьвіну”. Праз колькі гадоў Рэйтан убачыць у доме сваёй нявесты партрэт расейскага імпэратара Пятра І і адразу абвесьціць пра намер адмовіцца ад шлюбу.

Тым часам дзяржаўны лёс радзімы нашых продкаў апынуўся пад пагрозаю. Расея бясконца ўмешвалася ўва ўнутраныя справы Вялікага Княства Літоўскага яшчэ з часоў Паўночнай вайны і таго самага Пятра І. Патрыятычныя сілы стварылі ў 1768-м узброенае аб’яднаньне, вядомае як Барская канфэдэрацыя, і цягам чатырох гадоў імкнуліся пазбавіцца ад ганебнага расейскага пратэктарату. Усе гэтыя гады Рэйтан зь пераменным посьпехам ваяваў ў шэрагах канфэдэратаў.

1772 год стаўся для дзяржавы чорным. Расея, Аўстрыя і Прусія ўчынілі першы падзел Рэчы Паспалітай. Усходнія беларускія землі апынуліся ў кіпцюрах дзьвюхгаловага арла. Пад ціскам Расеі ды яе хаўрусьнікаў вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст даў згоду сабраць сойм, каб узаконіць падзел.

На Наваградзкім павятовым сойміку пасламі ў Варшаву аднагалосна абіраюць Рэйтана і ягонага сябра Самуэля Корсака. Яны атрымліваюць катэгарычную інструкцыю: патрабаваць безумоўнай эвакуацыі расейскіх войскаў з абшару ВКЛ.

Наваградзкія прадстаўнікі спадзяюцца, што з такімі наказамі на сойм накіроўваюцца ўсе дэпутаты. І — жорстка памыляюцца. З соймавых паслоў ад Вялікага Княства Рэйтана й Корсака падтрымліваюць адзінкі. Большасьць або запалоханая, або купленая. Рэйтану толькі за згоду пакінуць залю паседжаньняў таксама прапануюць 2 тысячы дукатаў. У адказ ён выхоплівае шаблю.

Асабліва драматычны характар падзеі набываюць у часе патрыятычнай прамовы Самуэля Корсака, у якой той выкрываў дэпутатаў-здраднікаў. Не чаючы заканчэньня выступу, яны пачалі выходзіць з залі. У адказ Рэйтан лёг крыжом перад выхадам і закрычаў: “Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!” Аднак тых, хто прадаў гонар і сумленьне, спыніць было немагчыма.

Назаўтра ў соймавай бальшыні зноў паўстала праблема, як выдаліць Рэйтана і яго прыхільнікаў з залі. Іх, дарэчы, засталося ўсяго паўтара дзясятка. Тады расейскі пасол Штакельбэрг выставіў вялікаму князю і каралю ўльтыматум: альбо безумоўнае падпарадкаваньне, альбо ўвядзеньне ў Варшаву 50-тысячнага расейскага войска. Манарх пакорліва апусціў галаву.

Даведаўшыся пра здраду караля, залю пакінулі ўсе абаронцы незалежнасьці, апрача Рэйтана, Корсака і менскага дэпутата Багушэвіча. Тадэвуш адмовіўся ад ежы, або, кажучы сучаснай моваю, абвясьціў галадоўку...

Ёсьць зьвесткі, што ў тыя дні па варшаўскіх вуліцах за Рэйтанам хадзілі наёмныя забойцы. Ад сьмерці яго ратаваў набыты велізарны маральны аўтарытэт, а таксама моцная ахова, якую выдзеліў нязломнаму ліцьвіну ўражаны яго мужнасьцю прысутны на сойме прускі генэрал Лентулюс.

Неверагоднае псыхалягічнае напружаньне не мінулася бясьсьледна. Рэйтан апынуўся ва ўладзе цяжкай разумовай хваробы. Рэшту жыцьця яму было наканавана бавіць у роднай Грушаўцы ў флігелі з закратаванымі вокнамі. 8 жніўня 1780 году да маёнтку пад’ехаў экіпаж, зь якога выйшаў расейскі афіцэр. Тадэвуш матлянуўся да вакна і, разьбіўшы шыбіну, сьмяротна параніў сябе вострай шклінаю. Яму ішоў 38-мы год...

Вяртаньне трагічнай постаці Рэйтана ў нашу гістарычную сьвядомасьць адбылося толькі ў 1990-я гады. Штогод у Грушаўцы ладзіцца фэст памяці героя. Людзей з лукашэнкаўскай палаты прадстаўнікоў ці з савету рэспублікі там ні разу не заўважалі.

Show more
Show less
Save Cancel Want to use bold, italic, links?

Comments (15)

BSveta on November 29, 2012

Сейчас мы с удовольствием побродим здесь!

Aleh Hrytsavets on November 29, 2012

Светлана, насслаждайтесь осенью:)

BSveta on November 29, 2012

У нас такая погода,что и за продуктами выходить не хочу.+5,но такая плотная низкая облачность!Днем свет надо включать

Aleh Hrytsavets on November 29, 2012

А Вы, не выходя на улицу, смотрите фото:).

BSveta on November 29, 2012

Что я и делаю :)

Thanasis Germanos on December 2, 2012

Beautiful photography. LIKE Greetings Thanasis.

other1_f on December 3, 2012

Like and voted!

Aleh Hrytsavets on December 4, 2012

Thanasis, thank you very much for the visit and LIKE.

other1_f, thank you very much for the visit and LBKE. Thank you voted for my photo.

Méry 3°人~°。 on December 21, 2012

Très bien photographié, et une jolie photo que j'aime ! ;-)

░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░ ░▓▓▓▓▓░░░▓░░░░░▓▓▓░░▓▓▓░░▓▓▓▓▓░░░░░▓▓▓▓░░░░░ ░░░░░▓░░░░░░░░▓▓░▓░▓░▓▓░░▓░░░▓░░░░░░▓▓░░░░░░ ░▓▓▓▓▓░░░▓░░░▓▓░░▓▓░░▓▓░░▓▓▓░░░░░░░░▓░░░░░░░ ░▓░░░▓░░░▓░░▓▓░░░▓░░░▓▓░░▓░░░▓░░░░░░░░░░░░░░ ░▓▓▓▓▓▓░░▓░▓▓▓▓░░░░░▓▓▓▓░▓▓▓▓▓░░░░░░▓░░░░░░ ░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░░ ♥ ░░░░░░

Je vous souhaite de bonnes fêtes et un joyeux Noël !

et mes meilleurs vœux pour 2013, pour vous et votre famille

 Amitiés de Cannes .fr

Méry 3°__人~° ‡ mes macro '

Aleh Hrytsavets on December 28, 2012

Méry, merci beaucoup!

Zygmunt Borowski on January 16, 2013

Very good photo in autumn scenery, nice colors. like 5

Best greetings, Zygmunt

Konstantin Smirnov (… on March 6, 2013

Прекрасный кадр, Алег! Очень, очень нравится.

Мегалайк 7 + Избранное 4

Ahmet Bekir on April 1, 2013

Excellent image and nice place, ...liked , greetings, Ahmet

Aleh Hrytsavets on April 1, 2013

Костя, большое спасибо за комментарий, Мегалайк 7 и Избранное 4.

Zygmunt, Ahmet, many thanks for the comments. I am glad that you enjoyed the photo.

Мария Чистякова on October 5, 2013

Живописное фото ! Очень нравится !

Sign up to comment. Sign in if you already did it.

Aleh Hrytsavets
Брест, Беларусь

Photo details

  • Uploaded on November 27, 2012
  • © All Rights Reserved
    by Aleh Hrytsavets
    • Camera: Canon EOS 550D
    • Taken on 2012/10/20 15:04:08
    • Exposure: 0.017s (1/60)
    • Focal Length: 21.00mm
    • F/Stop: f/7.100
    • ISO Speed: ISO100
    • Exposure Bias: 0.00 EV
    • No flash

Groups